Задачи и функции

Мэта і задачы дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі

Жодзішкаўская сярэдняя школа” на 2023/2024 навучальны год:

 

Мэта:

стварэнне аптымальных умоў для забяспячэння якасці адукацыі праз максімальнае задавальненне адукацыйных запытаў, стварэнне ўмоў развіцця і самаразвіцця асобы выхаванцаў, навучэнцаў і педагагічных работнікаў у сукупнасці іх індывідуальных здольнасцяў, асобасных якасцяў, ведаў і кампетэнтнасці.

 

 

Задачы:

забяспечыць высокі ўзровень якасці дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі праз павышэнне эфектыўнасці ўнутранага кантролю за якасцю прадметнага выкладання, адукацыйных абласцей; павышэнне якасці падрыхтоўкі навучэнцаў да прадметных алімпіяд, удасканальванне работы па арыентацыі выпускнікоў III ступені агульнай сярэдняй адукацыі да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы;

працягнуць работу па павышэнню кваліфікацыйнай катэгорыі педагагічных работнікаў, па ўдасканальванню прафесійных кампетэнцый педагагічных работнікаў (даследчых, аналіза ўласнай педагагічнай практыкі, падрыхоўка навучэнцаў да прадметных алімпіяд, інтэлектуальных конкусаў праз сучасныя формы метадычнай работы);

арганізаваць работу па засваенню навучэнцамі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы, развіццю пачуцця любові і павагі да сваёй Радзімы, фарміраваць нацыянальную самасвядомасць, адказнасць і гатоўнасць дзейнічаць на карысць сваёй Айчыны, праз укараненне дзейнасных падыходаў у выхаванні;

фарміраваць здароўезберагаючы і бяспечны працэс ва ўстанове праз стварэнне здароўезберагаючага асяроддзя навучэнцаў і выхаванцаў на аснове міжведамаснага ўзаемадзеяння, бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу, выключэнне выпадкаў дзіцячага траўматызму, арганізацыю збалансіраванага харчавання дзяцей;

ствараць умовы для развіцця і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы, выканання мерапрыемстваў па бяспечнасці дарожнага руху і прадухілення дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызма, захавання тэхнікі бяспекі і аховы жыцця і здароўя выхаванцаў і навучэнцаў, пажарнай бяспекі.