Гимн

Словы Гіль А.І.

Музыка Гіль В.В.

               Дудзінская К.В.

 

 

Мы жывём у краі, продкі слынныя што захавалі.

Гэты кут на зямлі нам мілей за заморскія далі:

Школа-сад тут усіх сустракае заўсёды гасцінна.

Так было і так ёсць, і так быць назаўжды павінна.

 

Хай навукі усе будуць людзям заўсёды патрэбны,

Слава тым, вучыць хто і не лічыць, што гэта ганебна.

Школа сёння усім дае вопыт, здароўе і веды.

Слава тым, вучыць хто і імкнецца шчыра да ведаў.

 

Каб Радзіме служыць і душою, і думкай, і справай,

Мы павінны ўсе быць ўладарамі сваіх жаданняў.

Хай цвіце з году ў год Беларусь – наша маці-Радзіма.

Слава тым, вучыць хто і да ведаў ідзе несупынна.