Гісторыя школы

У 1944 годзе адразу пасля вызвалення Смаргонскага раёна ад фашысцкіх захопнікаў у вёсцы Жодзішкі адкрылася пачатковая школа. Першая настаўніца гэтай школы- Усаевіч Марыя Вітальеўна.

У 1945 годзе ў школу прыехала новая настаўніца – Каліноўская Соф’я Васільеўна, 1949 годзе прыступіла да работы ў школе маладая настаўніца – Новікава (Лукашкова) Ніна Кузьмінічна.

У канцы саракавых гадоў Жодзішская пачатковая школа перарастае ў сямігадовую, першым дырэктарам якой быў Каліноўскі Мікалай Яўменавіч.

У 1952 годзе дырэктарам Жодзішскай сямігодкі стаў Сцепановіч Пётр Мікалаевіч.

У пачатку 50-х гадоў у Жодзішскай сямігадовай школе працавала 6 педагогаў, якія выкладалі ў 5-7 класах, і чатыры настаўнікі – у пачатковых класах.

У 1950 годзе сямігадовую школу скончылі першыя 10 выпускнікоў.

З 1954 года Жодзішская школа перарастае ў сярэднюю агульнаадукацыйную школу.

Яфімчык Аляксандр Іванавіч прызначаны дырэктарам Жодзішскай СШ у жніўні 1954 года і працаваў ім па сакавік 1958 года.

З лістапада 1959 года на працягу года дырэктарам школы быў Мурачкоўскі Мікалай Іосіфавіч.

На працягу 10 год (1960-1970) працавалі на пасадзе дырэктара Хіневіч Барыс Міхайлавіч, Вайшнаровіч Іван Іванавіч, Страх Уладзімір Канстанцінавіч, Місюк Канстанцін Сяргееевіч.

З 1970 па 1998 гады дырэктарам школы быў Ляшэвіч Станіслаў Георгіевіч.

З 1998 па 2006 гады ўзначальвае школу Майсевіч Вольга Фёдараўна.

У 2004 годзе Жодзішкаўская сярэдняя школа была рэарганізавана ў Жодзішкаўскую агульнаадукацыйную сярэднюю школу-сад, з 2005 года ДУА "Жодзішкаўская агульнаадукацыйная сярэдняя школа-сад"

У 2005 годзе ў школе быў праведзены капітальны рамонт, набыта новая мэбля, абсталяванне, змяніўся выгляд прышкольнай тэрыторыі.

З верасня 2006 года школу ўзначальвае Балыш Данута Феліксаўна.